Клуб Грабоўскага зазнаў паразу


У чарговым туры НХЛ згулялі шэраг двубояў. У адным з іх пераможца вызначыўся толькі ў серыі булітаў, тут «Манрэаль» дома перамог «Філадэльфію» 3:2. «Айлэндэрз» Міхаіла Грабоўскага ў гасцях зазнаў паразу 0:1 ад «Нью-Джэрзі». Адразу два матчы скончыліся з аднолькавым лікам 5:2: «Караліна» перагуляла «Сан-Хасэ», а «Кэлгары» – «Ванкувэр».

Вызначыліся паўфіналісты тэніснага турніру і бразільскім Рыа. Адным з іх нечакана стаў аўстрыец Домінік Тым, які не пусціў далей іспанца Давіда Фэрэра: 6:3, 6:2. Наступным супернікам Тыма будзе аргентынец Гвіда Пэлья. Яшчэ адзін прадстаўнік Пірэнэяў, Рафаэль Надаль, трапіў у 1/2 без барацьбы: праз траўму пляча не змог выйсці на корт Аляксандр Даўгаполаў. За выхад у фінал Надаль пазмагаецца з аргентынцам Паблл Куэвасам.

Капітан казахстанскай каманды «Астана» італьянец Вінчэнца Нібалі стаў пераможцам чацвёртага этапу шматдзённай роварнай гонкі «Тур Аману». Ён праехаў 180 кіламетраў за 4 гадзіны 25 хвілінаў і 48 секундаў, апярэдзіўшы на 9 секундаў Рамэна Бардэ ды на 12 – свайго напарніка са стайні, датчаніна Якаба Фульсанґа. Дзякуючы гэтай вікторыі Нібалі ўзначаліў і агульны залік шматдзёнкі.