Катастрафічныя тэмпы абнаўлення дзяржаўных прадпрыемстваў


Паляпшэнне стану прадпрыемстваў – рэальнае ці толькі на паперы? І наколькі стабільнае? Паводле афіцыйнай статыстыкі, летась буйныя і сярэднія арганізацыі зазналі рост прыбыткаў. У пэўнай ступені гэта адчулі і працаўнікі некаторых арганізацыяў. Але эксперты асцерагаюць, што казаць пра аздараўленне гаспадаркі заўчасна.

Амаль на $ 1млрд. павялічылі летась свае прыбыткі буйныя і сярэднія арганізацыі Беларусі без уліку банкаў

Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Што праўда, рэнтабельнасць вытворчасці наадварот знізілася.

Гаворка не пра аздараўленне, а пра бухгалтарскія маніпуляцыі для хавання стратаў. Пра гэта сведчыць рост неплацяжоў. Павелічэнне пратэрмінаванай запазычанасці беларускіх прадпрыемстваў перад дастаўцамі, банкамі ды энергетыкамі перавысіла летась рост іх прыбыткаў у паўтара разу.

Рабочыя «Гомельмашу» назіраюць і рэальнае паляпшэнне

Калі на пачатку мінулага года шмат якія цэхі прастойвалі, з восені прадпрыемства зноў загружанае працаю.

Але гэтае паляпшэнне – часовае і дзякуючы перадусім надзвычайнай бюджэтнай субсідыі, выдзеленай летась заводу, – $ 300 млн. Астатнія ж прадпрыемствы ашчаджаюць на абнаўленні абсталявання. Інвестыцыі ў будынкі і станкі летась апусцілася да найніжэйшага ўзроўню з 2003 года.

Станіслаў Івашкевіч, Менск, фота: Viktor Drachev / TASS / Forum