Каронавірус у свеце


Рэкордны рост колькасці захварэлых на COVID-19 за апошнія содні зафіксавала Сусветная арганізацыя здароўя. Найбольшую заклапочанасць у экспертаў САЗ выклікае дынаміка распаўсюду пандэміі ў краінах з нізкім і сярэднім узроўнем прыбыткаў насельніцтва.

Агулам у свеце на сёння зафіксаваныя ўжо больш за 5 мільёнаў 106 тысяч выпадкаў COVID-19. Ад хваробаў, выкліканых новым каронавірусам, прызнаныя смерці каля 330 тысячаў чалавек.

Ачунялі больш за два мільёны асобаў. Найбольшая колькасць ахвяраў каронавіруса – па-ранейшаму ў ЗША, дзе на COVID-19 захварэлі амаль мільён 600 тысячаў чалавек, памерлі прыблізна 95 тысячаў. Пры гэтым эксперты САЗ упэўненыя, што маштабы пандэміі ў свеце нашмат большыя, бо ў шэрагу краінаў робіцца недастаткова тэстаў, а афіцыйная статыстыка можа заніжацца.

Валеры Руселік, «Белсат»