Кабякоў ратуе эканоміку ў Маскве


Пакуль кіраўнік краіны праводзіць уласную палітыку ў Турцыі, беларускі прэмʼер вызначае лёс айчынных прадпрыемстваў у Маскве. Падчас сустрэчы са сваймі калегамі з Расеі, Казахстану, Кыргызстану і Арменіі Андрэй Кабякоў заявіў, што Беларусь чакае хуткага зняцця абмежаванняў ва ўзаемным гандлі паміж краінамі Еўразійскага саюзу. Што ж непакоіць афіцыйны Менск ды якія неадкладныя пытанні спрабуе развязаць прэм’ер Беларусі ў расейскай сталіцы?