ІП у Берасці: стаяць да апошняга


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/JzLqdRdH9YY”][vc_column_text]За кім будзе апошняе слова – за індывідуальнымі прадпрымальнікамі ці ўрадам? Дзясяткі бізнесоўцаў у Берасці зноў выйшлі на акцыю.

Стомленыя і пратэстам, і адсутнасцю працы, кажуць, што будуць стаяць да апошняга.

«Мы як не працуем, гэта і не будзем працаваць, пакуль указ не адменяць, і не зменяць у лепшы бок для нашых прадпрымальнікаў законы», – кажа прадпрымальнік Канстанцін, які бярэ ўдзел у акцыі.

Іншая частка чакае хаця б паслаблення у новым законе. Але нават калі ўрад пойдзе на саступкі, то праблемы не знікнуць адразу. А таму на сходзе берасцейскія гандляры пастанавілі стварыць адмысловы фонд узаемадапамогі.

«Пакуль мы не вырашылі, як гэта будзе працаваць, але з гэтай касы ўзаемадапамогі мы будзем дапамагаць менавіта тым прадпрымальнікам, на якія будуць накладзеныя штрафы», – кажа прадпрымальніца Ларыса.

Менавіта тут, на рынку ў Берасці, працуе толькі 70 пунктаў з 360-ці. Некаторыя вымушаныя былі выйсці на працу. Але большасць чакае рашэння працоўнай групы, абяцае байкот і ў наступным месяцы ды не плоціць падаткаў.

«Усе хочуць, каб была папера, дзе патлумачаць, як працаваць далей прадпрымальнікам. На дадзены момант яны нічога не зрабілі, час зацягнуты», – заяўляе пратэстовец Сяргей.

ІПэшнікі патрабуюць скасавання ўказу № 222. Абавязковая сертыфікацыя на тавары лёгкай прамысловасці фактычна спаралізавала іхную працу з пачатку года.

Ганна Любакова