ІП: нас «кінулі» як у дзевяностыя


Тры з паловаю месяцы ў краіне дзее ўказ № 222 аб абавязковай сертыфікацыі тавараў. Тры месяцы актыўнай нязгоды, пустых рынкавых пляцовак, і цяпер… цішыня. Праблемаў іпэшнікаў, выкліканых пастановаю, не здолела развязаць працоўная група пры Міністэрстве эканомікі, пайшлі на спад і пратэставыя настроі ў бізнесоўцаў – канстатуюць як чыноўнікі, гэтак і лідары прадпрымальніцкага руху.