ІП: без «перспектывы» на арэнду


Прадпрымальніцкаму абʼяднанню «Перспектыва» адмаўляюць у арэндзе памяшкання для правядзення эканамічнага форуму. Паводле некаторых крыніцаў, уладальнікі залаў атрымоўваюць тэлефанаванні ад уладаў Менску з патрабаваннем не падпісваць дамову з апальнымі прадпрымальнікамі. Але нягледзячы ні на што, ІПшнікі спрабуюць змагацца за свае інтарэсы, шукаючы новыя шляхі.