Хвіліна з «Ноччу расстраляных паэтаў» у Курапатах


Каля ста чалавек узялі ўдзел у «Ночы расстраляных паэтаў» – чытаннях у Курапатах, прысвечаных памяці ахвяраў НКВД. Менавіта ў ноч з 29 на 30 кастрычніка карнікі расстралялі больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Падчас акцыі зачыталі зварот ад Святланы Алексіевіч, нобэлеўская лаўрэатка выказала смутак з нагоды трагедыі і салідарнасць з тымі, хто прыйшоў ушанаваць памяць забітых у Курапатах. Гучалі імёны расстраляных, іх вершы, а таксама сучасныя творы.

belsat.eu