Хто пераможа ў камандным заліку на Алімпіядзе?


АЛІМПІЯДА

Беларусь выбрала ўсе свае медалі 23-іх Зімовых алімпійскіх гульняў у карэйскім Пхёнґчхангу яшчэ пазаўчора з «золатам» жаночай біятлоннай эстафеты. Але і безмедальныя выступы некаторых суайчыннікаў выклікаюць вялікую павагу.

Гульні не адкрылі для нашай краіны новых талентаў ужо ў такіх замшэлых відах, як лыжны ці гарналыжны спорт, але канькабежны патэнцыял, закладзены Ігарам Жалязоўскім ды Анжалікаю Кацюгаю, пакрысе аднаўляецца. 25-ці гадовая нарадзінка Менску з адукацыяй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту па спецыяльнасці «Менеджмент у турызме» Марына Зуева ладна перакрыла свае ўласныя дасягненні ў забегах на 3 і 5000 метраў (у апошнім відзе стала сёмаю) і дадала ў сённяшнім апошнім відзе праграмы – масавым старце – стаўшы шостаю. Сёмае месца сярод 16 удзельнікаў у віцебчука Віталя Міхайлава у тым жа відзе праграмы. Міхаіл Сямёнаў паспяхова выжыў у 50-ці кіламетровым лыжным марафоне з 44-ым вынікам. У нядзелю той жа від праграмы, толькі на 20 кіламетраў карацейшы, – у жанчын з трыма прадстаўніцамі Беларусі.

Барацьба ў неафіцыйным камандавым заліку за першынство на гульнях напружылася. Гэта што датычыць колькасці першага паказніку – «залатых» узнагародаў, якіх засталося па 13 і пасля сённяшняга дня ў Нарвегіі ды Нямеччыны. Апошнія цешаць сябе надзеямі зноў, праз тры алімпійскія цыклы, выгуляць Белую Алімпіяду.

Але сёння цешыліся паўночнаамерыканцы. Сэбаст’ен Тутан выправіў у сноўбордзе паранены гонар Канады, якая вельмі засмуцілася пасля нявыхаду ў фінал у традыцыйна дамінантным для спартоўцаў гэтай краіны на Алімпійскіх гульнях кёрлінгу. Амаль шэсць балаў чэмпіёну саступіў амерыканец Кайл Мак, якога горача падтрымлівала дачка прэзідэнта Злучаных Штатаў Іванка ды старшая дарадца Белага дому, якая прыехала ў ЗША, каб узначаліць дэлегацыю ЗША на афіцыйным закрыцці Зімовых алімпійскіх гульняў, а ў пятніцу сустракалася з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чэ Ін. Не меўшы дагэтуль перамогаў, швейцарцы на гэтай Алімпіядзе прынеслі адразу два золаты ў скарбонку: у камандавым гарналыжным спорце ды паралельным сноўбордзе ў гіганцкім слаламе.

ГАНДБОЛ

Бліскуча правёўшы першы тайм заключнага матчу групавога турніру Лігі чэмпіёнаў ЕГФ супраць «Пары-скен-Жэрмэн», Берасцейскі гандбольны клуб шмат што ўпусціў у другой палове, але такую патрэбную перамогу утрымаў – 29:28.

Фота – Sergei Bobylev/TASS