Аб'ектыў 16.09.2017 «Тут служылі мушкецёры з Вугоршчыны». Гомлю – 875


З гэтай нагоды ў горадзе над Сажом пройдуць адразу два фестывалі вулічнага мастацтва: «GomelStreetStyle» і «На адной хвалі».

Паводле арганізатараў свята, сёння абласны цэнтр падзяліўся на 12 тэматычных гарадоў, якія адлюстроўваюць розныя эпохі места. Што праўда, дарумянцавага перыяду гораду над Сажом наведнікі гэтак і не ўбачылі. Аркадзь Несцярэнка.

Дзень Гомлю распачаўся на плошчы Леніна з тэатралізаванага шоу у якім змяшаліся і 19, і 20 стагоддзі. Зрэшты лічба 875 гадоў мае вельмі ўмоўны характар, кажуць мясцовыя краязнаўцы, бо горад нашмат старэйшы.

«1142 год – гэта год узгадавання ў летапісах, але раскопкі на гомельскім замчышчы паказалі, што Гомель значна старэйшы. Гомель быў еўрапейскага ўзроўню горад, дзе вырабляліся, нават рыцарскія даспехі», – кажа Алесь Яўсеенка, краязнаўца і заснавальнік грамадскага аб«яднання «Талака».

Суразмоўцы Белсату заўважаюць, што Гомель старэйшы, да прыкладу за Маскву, але гісторыя гораду ў часе імпрэзы была прадстаўленая толькі або з часоў Расейскай імперыі, або пачатку і сярэдзіны 20-га стагоддзя.

Сённяшні герб у выглядзі рысі горад таксама атрымаў пасля ўвахода ў склад Расейскай імперыі, папярэдні герб выглядаў як белы крыж на чырвоным фоне. Памежныя старонкі гісторыі гораду былі адлюстраваныя і ў 17-м стагоддзі, калі Гомель атрымаў Магдэбургскае права.

«Горад меў магдэбургскае права, пра якое зараз не згадваецца. У той час, калі горад быў памежным у складзе Вялікага Княства, у Гомлі служылі найміты – мушкецёры з Вугоршчыны. На той час вугорцы лічыліся найлепшымі вайскоўцамі, і службу яны праходзілі ў гомельскім замку», – кажа Алесь Яўсеенка.

Другі па велічыні горад у краіне цяпер мае больш за паўмільёна насельніцтва. Нягледзячы на эканамічныя праблемы, гомельцы ўпэўненыя, што іх горад мае не толькі багатую гісторыю, але і добрую будучыню.

Аркадзь Несцярэнка

Глядзі таксама
Каментары