Перамога менскага «Юнацтва» можа стварыць хакейны парадокс


Хакей

Менскае «Юнацтва» з сухімі 3:0 вядзе ў паўфінальнай серыі плэй-оф Экстралігі хакейнага першынства краіны. У трэцім матчы, супраць салігорскага «Шахцёру», які адбыўся на пляцоўцы гарнякоў, госці былі мацнейшыя 3:2. Тым самым «Юнацтва» паднесла сабе і сваім заўзятарам падарунак, бо сёння клуб адзначае 15-годдзе са дня стварэння.


У Нацыянальнай хакейнай лізе ЗША ўсё бліжэйшая серыя плэй-оф, некаторыя каманды забяспечылі сабе там удзел, а шматлікія клубы спрачаюцца за запаветную пуцёўку ў наступны этап. Для выяўлення пераможцы ў матчы, дзе «Мінэсоўта прымала «Лос-Анджэлес», была згуляная дадатковая пяціхвілінка, а ў выніку «Ўайлд» зазналі паразу з лікам 3:4.

Тэніс

Прэзентацыя другога сезону гульняў камандавага турніру на Кубак Лэйвэра адбылася сёння ў Злучаных Штатах Амерыкі. Мэр Чыкага Рам Эмэньюэл разам з тэніснымі зоркамі сусветнай велічыні, такімі, як Джон Макінроў, Роджэр Фэдэрэр, Нік Кэргіяс, афіцыйна прэзентаваў будучыя спаборніцтвы.

Гандбол

У чарговым туры другога этапу гандбольнага першынства краіны БГК імя Мяшкова на сваёй пляцоўцы прымаў «Гомель». Розніца ў класе супернікаў была адчувальная, а ў выніку «мяшкоўцы» разграмілі апанента 38:26. БГК узначальвае турнірную табліцу і апярэджвае сталічны СКА, які мае гульню ў запасе на тры балы. Калектыў Сяргея Бябешкі 24-га сакавіка правядзе хатні матч 1/8-ай фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць французскага «Нанту».

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: vk.com/hcjunost