Хакейнае менскае «Дынама» зноў засталося без галоўнага трэнера.


Не вытрымаў ціску Любамір Покавіч, які прыйшоў на гэтую пасаду ў снежні 2013 года замест Аляксандра Андрыеўскага, і напрыканцы мінулага сезону ўжо марыў з’ехаць адсюль.

Але менеджмент «зуброў» угаварыў славака застацца яшчэ хаця б на сезон. Ды павальны шэраг траўмаў, адсутнасць стабільна станоўчых вынікаў выклікалі незадавальненне кіраўніцтва клубу, і кантракт з 55-гадовым адмыслоўцам разарвалі на згоду бакоў. Выканальнікам абавязкаў галоўнага трэнера каманды назвалі Андрэя Кавалёва.

Чарговы двубой у чэмпіянаце кантынентальнай хакейнай лігі «Дынама» (Менск) правядзе заўтра ў Новасібірску супраць даволі пераканальнага лідара Усходняй Канферэнцыі – мясцовай “Сібіры” з беларусам Андрэем Скабелкам на чале трэнерскага штабу. Матч распачнецца а 14.30 паводле беларускага часу.