Гус Хідынк узначаліць «Чэлсі»


Былы галоўны трэнер зборнай Расеі па футболе Гус Хідынк зменіць Жузэ Мурынню на пасадзе настаўніка «Чэлсі». Як паведамляе «Тэлеграф», галандскі адмыслоўца будзе ўзначальваць «сініх» да канца сезону.

Партугальца напярэдадні звольнілі з гэтай пасады за незадавальняльныя вынікі. «Пенсіянеры» у турнірнай табліцы «прэм’ер-лігі» месцяцца на 16-ым радку, а ад зоны вылету адстаюць толькі на адзін бал. Хідынк у 2009-м годзе некалькі месяцаў выконваў абавязкі галоўнага трэнера «Чэлсі», аднак сумяшчаў гэтую пасаду з працаю ў зборнай Расеі. Аднак гэта не перашкодзіла яму выгуляць з «сінімі» Кубак Англіі. Апошнім месцам працы галандца была зборная Нідэрландаў, якую ён пакінуў у чэрвені 2015-га.