Гуркоў вярнуўся


Француз Мартэн Фуркад стаў двухразовым пераможцам чэмпіянату свету па біятлоне-2016 у нарвежскім Гольмэнколене. Услед за залатым фінішам у змяшанай эстафеце, лідар і дзейны ўладальнік Кубка свету закончыў першым сёння спрынтарскую гонку, без хібаў адстраляўшы на абодвух агнявых рубяжах і апярэдзіўшы такога ж трапнага пераследніка – нарвежца Уле Эйнара Б’ёрндАлена – амаль на 27 секундаў. Беларус Уладзімір Чапелін – 13-ы. У жанчын акурат перамагла нарвежка Тырыль Экгоф, а Мары Дарэн-Абэр з Францыі фінішавала другою. Найлепшая з беларусак – Настасся Дубарэзава – 23-я. У нядзелю – гонкі пераследу.

Знакаміты беларус тай-баксёр і вакаліст гурта «Brutto» Віталь Гуркоў вярнуўся ў спорт і пятага сакавіка стаў чэмпіёнам краіны па муай-тай, пераканальна перамогшы ў Менску Кірыла Марчанку. Цяпер Гуркова чакае травеньскі чэмпіянат свету ў Швецыі.

Пасля буйной паразы ў Казані ад мясцовага «АК Барса» 0:8 у шостым матчы Кубка Гагарына Кантынентальнай хакейнай лігі «Салават Юлаеў» даў рады прыйсці ў сябе. 5 сакавіка ўфімцы адолелі «белых барсаў» на сваёй арэне 3:2. І, стаўшы заключным паўфіналістам ва Усходняй канферэнцыі, цяпер падужаюцца з омскім «Авангардам».