Гучныя футбольныя адстаўкі


У справе карупцыі ў ФІФА яшчэ вядзецца следства, аднак медыйна яно пакуль адышло на другі план, у звязку з сённяшнімі адстаўкамі. Прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі футболу Зэпа Блятэра і кіраўніка Звязу еўрапейскіх футбольных асацыяцыяў Мішэля Плятыні адлучылі ад любой футбольнай дзейнасці на 8 гадоў кожнага. Таксама спартовыя дзеячы мусяць заплаціць штраф.

Такое рашэнне сёння прыняла камісія этыкі ФІФА. Разгляд у дачыненні мэтраў сусветнага футболу ішоў наконт 2 мільёнаў швейцарскіх франкаў, перададзеных Блятэрам Платыні ў 2011 годзе. Кіраўнікі ФІФА і УЕФА не змаглі пацвердзіць легальнасці гешэфту. На адмыслова скліканай сёння прэс-канферэнцыі Блятэр выглядаў засмучаным.

Запэўніванні Зэпа аб наяўнасці вуснага пагаднення з Плятыні аб пераводзе гэтых грошай палічылі непераканаўчымі, арбітражная палата адсунула іх праз адсутнасць прававой асновы. У сваю чаргу француз заявіў, што атрымаў сума нібыта за выкананне працаў у перыяд са студзеня 1999-га да чэрвеня 2002-га года. Намеснік жа старшыні Беларускай федэрацыі футболу Сяргей Сафарʼян заявіў, што нашая асацыяцыя працягне падтрымліваць кіраўніка УЕФА Плятыні нягледзячы на такое рашэнне.

А вось прэзідэнт ФІФА Блятэр прыйшоўся нашым недаспадобы, ды, паводле таго ж Сафарʼяна, Зэп падмануў усе еўрапейскія футбольныя аб’яднанні. Кропкі ў гэтай справе яшчэ не паставілі: Блятэр і Плятыні маюць права падаць апеляцыю ў Спартовы арбітражны суд у Лазане.