Графіцістаў судзяць за патрыятызм


Ці мае права Беларусь быць беларускаю? Аказваецца, што не. Уласна за такі лозунг на лаве падсудных трое графіцістаў у сталіцы. Любоў да нацыянальнага перашкаджае і распальвае нянавісць у тых, хто называе сябе беларускімі праваахоўнікамі, уладамі, судом. Маладзёнам пагражае нават да шасці гадоў зняволення. Чаму так баліць беларускае ў Беларусі?