Гол-шэдэўр «Ювэ» не ўратаваў


Мадрыдскі «Рэал» трыумфальна скончыў сёлетні сезон, паставіўшы тлустую кропку ў выглядзе перамогі ў футбольнай Лізе чэмпіёнаў. Каралеўскі клуб у фінале не пакінуў шанцаў турынскаму «Ювэнтусу» і разграміў яго 4:1.