Глыбоцкую згушчонку далучылі да заводу, адкуль усе ўцякаюць

Было паспяховае прадпрыемства ды нават нацыянальны брэнд. Цяпер стане простым філіялам. Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат далучылі да мясцовага камбікармовага заводу. Працаўнікі МКК баяцца, што гэта ўдарыць па іхных заробках і ўмовах працы. А як гэта адабʼецца на іміджы аднаго з самых пазнавальных брэндаў краіны?