Гістарычная прамова Алексіевіч


Прамова, частка з якой – па-беларуску, падобная на маленькі твор пісьменніцы. А ў ім – шмат увагі цяжкаму лёсу нашай краіны ды героям беларускай рэвалюцыі, якая не адбылася. Святлана Алексіевіч атрымала Нобэля з рук шведскага манарха ды звярнулася да прысутных у зале і да ўсяго свету.

Моцных словаў пісьменніцы не было чутно на дзяржаўных тэлеканалах Беларусі. Аднак дзякуючы ініцыятыве грамадства і незалежных медыяў краіна мела магчымасць ганарыцца набэліяткай у жывым эфіры.