Форум ІП: пратэст або дыялог?


На пачатак – распаленая да чырвані сітуацыя паміж прадпрымальнікамі ды ўладамі. Патрабаванне адзінае – адмена або мараторый на ўказ 222. А вось што да шляхоў змагання – еднасці няма. Большасць хоча дамаўляцца з уладамі. Але ёсць і заклікі да вулічных пратэстаў. Чый голас пераможа і ці прадпрымальнікі змогуць паставіць на сваім – пакуль пад пытаннем. А тым часам пакупнікоў вітаюць пазамыканыя гандлёвыя кропкі.