ФІФА без Вальке праз скандал


На фоне грандыёзнага карупцыйнага скандалу – ў сусветным футболе адбылася чарговая адстаўка ў ФІФА. З пасады генеральнага сакратара гэтай арганізацыі сёння звольнілі Жэрома Вальке.

Француза адхілілі ад футбольнай дзейнасці пакуль не вядома на колькі, а падазраюць яго ў датычнасці да карупцыйных схемаў для продажу квіткоў на чэмпіянат свету 2014-га года ў Бразіліі. Выконваць абавязкі генеральнага сакратара будзе Маркус Катнэр. Паводле англійскіх медыяў, Вальке таксама праходзіць суўдзельнікам у справе аб карупцыі, звязанай з атрыманнем Паўднёва-Афрыканскаю Рэспублікаю права на правядзенне мундыялю 2010 года. Адзначу, што былыя кіраўнікі ФІФА і УЕФА Зэп Блатэр і Мішэль Платыні адхіленыя ад футбольнай дзейнасці на восем гадоў.