Аб'ектыў 15.12.2015 Еўтыч сыходзіць з БАТЭ


Александар Еўтыч больш не гулец неаднаразовага чэмпіёна краіны па футболе барысаўскай каманды БАТЭ. Клуб і сербскі форвард дасягнулі дамоўленасці пра спыненне супрацы.

Еўтыч далучыўся да дружыны Ермаковіча ў канцы жніўня і дапамог барысаўцам здабыць залатыя медалі нашага першынства. За восень ён правёў за «жоўта-сініх» 8 матчаў, у якіх забіў 2 мячы ды аддаў адну галявую перадачу. Тым часам, сталіся вядомыя вынікі галасавання спартовых журналістаў Латвіі ў вызначэнні найлепшага футбаліста гэтае краіны за 2015-ы год. Там тройку наймацнейшых замкнуў цэнтральны абаронца барысаўскага БАТЭ Каспарс Дубра.

Глядзі таксама
Каментары