Еўропа забяспечваецца, кантроль пры ўездзе ў Шэнген узмацняецца


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGRWw2WTlkUldUanMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Аб’яднаная Еўропа застаецца адкрытай. Але толькі ўнутры. На сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў-удзельніц Еўразвязу было прынятае рашэнне ўзмацніць кантроль на вонкавых межах.

«Мы на працягу цэлых месяцаў прасілі інтэнсіфікаваць праверкі на межах Еўразвязу, таму Еўрапейская камісія пагадзілася з праектам, які палепшыць Шэнгенскае пагадненне. Гэта азначае ўвядзенне абавязковай, сістэматычнай праверкі на ўсіх вонкавых межах, нават там, дзе раней можна было перакрочваць мяжу без кантролю», – заявіў міністр унутраных справаў Францыі Бэрнар Казэнёў.

Паводле еўрапейскіх чыноўнікаў, такія захады маюць дапамагчы службам Еўразвязу перашкодзіць патэнцыяльна небяспечным асобам трапіць у Еўропу. Пры гэтым умовы выдачы шэнгенскіх візаў не будуць змененыя. Пасля парыжскіх тэрактаў узмацняюцца захады бяспекі і ў самых краінах Аб’яднанай Еўропы. Праваахоўнікі Бельгіі працуюць у надзвычайным рэжыме. Спецслужбы чакаюць тэрарыстычнай атакі.

«Брусель цяпер на найвышэйшым узроўні трывогі – чацвёртым, рэшта краіны – на трэцім. Гэта азначае, што на вуліцах будзе больш вайскоўцаў, больш паліцыі. Таксама мы папросім арганізатараў масавых мерапрыемстваў перанесці імпрэзы. Мы заклікаем народ быць пільнымі, бо маем дакладную інфармацыю пра рыхтаванні тэрактаў канкрэтна ў Бруселі», – адзначыў віцэ-прэм’ер Бельгіі Дыд’е Рэйндэрс.

Ісламісты пагражаюць і атакуюць не толькі Еўропу. Учора да вечара трывала спецаперацыя ў Малі па вызваленні закладнікаў з гатэлю «Radisson Blu» у Бамако. Баевікі «Аль-Каіды» і групоўкі «Аль-Мурабітун» забілі 27 закладнікаў, пасля чаго былі знішчаныя супольнымі намаганнямі міратворцаў ААН і мясцовых праваахоўнікаў.