Еўразвяз прыняў санкцыйны механізм: што зменіцца


Новы санкцыйны механізм распрацавалі на ўзор акту Магніцкага – закону, чатыры гады таму распрацаванага Кангрэсам ЗША, каб пакараць асобаў, датычных да гібелі Сяргея Магніцкага.

«Я лічу, што гэта сур‘ёзны інструмент барацьбы з парушальнікамі правоў чалавека ўва ўсім свеце, часам з абмеркаваннем аналітыкаў. Мы пасылаем відавочны сігнал адказнасці аб цвёрдай прыхільнасці правоў чалавека ў Еўразвязе», – мяркуе Жузэп Бурэль, Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежнай палітыцы.

Караць канкрэтных асобаў за парушэнні правоў чалавека Еўразвяз мог і раней. Аднак санкцыі прымалі на падставе наяўнасці ў той ці іншай краіне палітычнага крызісу або канфлікту, што пагражаў вялікай колькасці людзей. Цяпер жа рашэнне не будзе мець прывязкі да рэжыму краіны і не будзе залежаць ад геаграфічнага прынцыпу.

«Фактычна створаная платформа, якая ліквідуе крыкі ці Лукашэнкі, ці спадара Пуціна, ці кітайскіх старшыняў Камуністычнай партыі пра ўмяшанне ў іхныя справы», – лічыць старшыня камітэту замежных справаў Сейму Літвы Эмануэліс Зінгерыс.

Апроч гэтага, нашмат хутчэйшы будзе і ўласна працэс прыняцця рашэнняў.

«Беларускім дысідэнтам і людзям цяпер не трэба будзе прасіць кожную сталіцу, каб увесь Еўрапейскі Звяз унёс гэтыя санкцыі. Хопіць аднаго голасу Літвы ці аднаго голасу Барэля, прадстаўніка нашай еўрапейскай замежнай палітыкі, каб ён унёс гэтыя прозвішчы», – кажа чалвец камітэту Еўрапейскіх справаў Сейму Літвы Жыгімантас Павілёніс.

Перашкоды, аднак, могуць узнікаць.Для выніковай пастановы па-ранейшаму неабходная згода ўсіх краін-сябраў ЕЗ. Падчас узгаднення візавых абмежаванняў для ўладаў Беларусі рашэнне блакаваў Кіпр. Да пытання санкцыяў супраць Турцыі праз газавую спрэчку ў Міжземнамор’і Еўразвяз вернецца ў канцы тыдня. Да таго ж прыняцце трэцяга пакету санкцыяў – супраць гаманцоў Лукашэнкі – прыспешвае Літва.

«Мы зробім усё, каб рэжым не меў сродкаў для забойстваў на вуліцах Менску, бо гэта злачынства. Злачынства не мусіць фінансавацца», – кажа чалвец камітэту Еўрапейскіх справаў Сейму Літвы Жыгімантас Павілёніс.

Асобам пад санкцыямі забароняць уезд у краіны ЕЗ і замарозяць банкаўскія рахункі. Першыя асобы новых санкцыйных спісаў імаверней з’явіцца ў першым квартале 2021-га. Калі сітуацыя ў Беларусі не стабілізуецца, еўрадэпутаты пачнуць разглядаць увядзенне сектаральных санкцыяў – у дачыненні прадпрыемстваў і экспарту.Юлія Лабанава, «Белсат»