Еўрапейская параза валейбольнай «Мянчанкі»


Жаночы клуб «Мянчанка», які на жаль, скончыў свой выступ на Еўраарэне.



У 1/16 фіналу нашыя дзяўчаты адразу правялі свой першы двубой на выездзе. У Нямеччыне мы сустракаліся з клубам «Вісбадэн» і ва ўпартай ды напружанай барацьбе адсвяткавалі вікторыю 3:2. Такім чынам, у матчы ў адказ, які адбыўся сёння на пляцоўцы сталічнага Палацу спорту, нам для працягу барацьбы ў наступнай стадыі Кубка выкліку неабходна было перамагаць апанентак з любым лікам. Аднак у выніку задзелу, створанага ў Нямеччыне, аказалася мала, і мы зазналі крыўдную паразу 1:3. Такім чынам, «Мянчанка» скончыла свой выступ у Кубку выкліку на стадыі 1/16 фіналу, прапусціўшы ў 1/8 «Вісбадэн».