«Еўрабачанне»: пачатак фіналу


Адкрыццё ды першы паўфінал, другі паўфінал і, нарэшце, сёння – фінал 64-тага конкурсу песні «Еўрабачанне», што праходзіць у ізраільскім Тэль-Авіве. У заключным этапе шоу, за якім сочаць дзясяткі мільёнаў людзей з усяго свету, прымаюць удзел 28 краінаў, у тым ліку і Беларусь. Нашая прадстаўніца будзе спяваць пад 19-ым нумарам. За каго заўзеюць і каму плануюць аддаць свае галасы беларусы?

«Усёй сям’ёй будзем глядзець», – кажуць мінакі.

«Звычайна гляджу, але сёлета неяк міма мяне праходзіць», – адзначаюць апытаныя.

«Нікому ўжо не цікава цяпер з моладзі амаль», – заяўляюць яны.

Аб’ектыў
«Вера ў сябе гэтай дзяўчынкі зрабіла цуд». Журналістка «Еўрарадыё» пра выхад Зены ў фінал Еўрабачання
2019.05.15 23:23

«Гэта больш такі моладзевы конкурс, там моладзь можа раскрыць свае таленты, паказаць сябе, заявіць пра сябе. Ну і заўзеем, вядома, за нашую Зену», – гавораць мінакі.

Самая маладая ўдзельніца сёлетняга конкурсу – 16-гадовая прадстаўніца Беларусі Зінаіда Купрыяновіч, або папросту ZENA, – спявала пра каханне. Сацсеткі ж яна ўразіла не столькі сваім выступам, колькі нечаканаю даросласцю.

«Наша Зена – яна малайчына, я ведаў, што яна ў фінал выйдзе», – кажуць жыхары Менску.

«Мне здаецца, яна штосьці зойме», – дадаюць мінакі.

«Ну нашыя ж, свае, за каго мы будзем перажываць», – заяўляюць менчукі.

«Вельмі такая актыўная ў песнях ды танцах, добра спявае», – адзначаюць апытаныя.

Hавiны
Беларускае журы адхілілі ад фіналу «Еўрабачання»
2019.05.18 19:59

«Летуцень смела!» – пад такім лозунгам праходзіў конкурс сёлета. А таму і смелых нумароў летуценнікаў, вядома, не бракавала. Не бракавала сёлета і скандальных выбрыкаў, якімі, сярод іншага, у Еўропе палічылі гамафобныя выказванні каментатара «Белтэлерадыёкампаніі». Беларускае ж журы ўвогуле дыскваліфікавалі за раскрыццё медыям інфармацыі, забароненай рэгламентам. Аскандаліўся сваімі рэзкімі выказваннямі і прадзюсар Зены Віктар Дробыш.

«Ды пох*й мне гэтыя букмекеры, бл*ць! Пас*аць мне на гэтых букмекераў! Гэтыя букмекеры паставілі нумар Сяргея Лазарава, не чуючы нават, на другое месца – і ў іх усё так», – заявіў ён ў інтэрвʼю euroradio.fm.

Фаварыты на атрыманне шклянога мікрафона сёлета – прадстаўнікі Галандыі, Швецыі ды Расеі. Пераможца прывязе на радзіму не толькі прыз, але і сам конкурс. Пакуль што найлепшы вынік Беларусі за 15 гадоў – шостае месца Дзмітрыя Калдуна ў 2007-ым.

Сцяпан Святлоў, «Белсат»