Эксперты: на пенсію будзем выходзіць у 65

У Беларусі працягваецца пенсійная рэформа. Ад новага года беларусам трэба будзе працаваць на паўгады даўжэй перад тым, каб выйсці на пенсію. Захады з аднога боку слушныя, кажуць адмыслоўцы, бо гэта найхутчэйшы спосаб зменшыць дзіру ў пенсійным фондзе. А з іншага боку, пенсійны ўзрост трэба будзе павялічваць і пасля афіцыйнага сканчэння рэформы, прагназуюць эксперты. Ці хочуць беларусы і беларускі працаваць даўжэй?