Эксперты: каб змагацца з расейскай прапагандай, трэба даць свабоду незалежным СМІ

Інфармацыйнай бяспецы ўлады надаюць надзвычайную ўвагу. За беларускаю медыяпрасторай цяпер сочыць адмысловая вертыкаль, а месяц таму Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі краіны. Каго і ад чаго будзе абараняць новая вертыкаль? І як зрабіць Беларусь больш устойлівай да фэйкаў і прапаганды? Пра гэта расказалі медыяэксперты, якія сабраліся ў Менску 17 красавіка ў гатэлі «Crown Plaza».