Эканоміка ў піке


Эканамічныя паказнікі гараць чырвоным полымем. А ў ім палаюць рэальныя прыбыткі беларусаў. За першы квартал сёлета прыбыткі скараціліся амаль на сем адсоткаў. Адсюль – пагаршэнне жыццёвага ўзроўню. Эканамісты і міжнародныя аналітыкі крычаць пра рэформы. Афіцыйны Менск цвёрда трымаецца сваёй лініі. А яна стабільна абрынаецца ўніз. Хаця, паводле сацыялагічнага інстытуту Акадэміі навук, бальшыня беларусаў лічыць сваё жыццё здавальняльным.

Фота – TUT.by