Дзяржаўнае ігнараванне Алексіевіч


Яна здабыла Нобэля для краіны, але адзінае, што атрымала ад дзяржавы – сціплыя віншаванні, а пазней і крытыку. Дзяржаўныя тэлеканалы паказалі некалькі рэпартажаў пра творчасць пісьменніцы, але адмовіліся трансляваць ўрачыстую цырымонію ўручэння Святлане Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

Чаму ўлады не хочуць прызнаваць найвышэйшай літаратурнай узнагароды нашай суайчынніцы? І чаму дзяржава працягвае ігнараваць сваю першую нобэлеўскую лаўрэатку?