Дзень Святланы Алексіевіч


Аніводнай прэміі ў сябе на радзіме і мноства ўзнагародаў за мяжою. Святлана Алексіевіч атрымала сёння адну з самых прэстыжных сусветных узнагародаў – Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Алексіевіч увайшла ў гісторыю не толькі беларускай, але і сусветнай літаратуры з такімі творамі, як «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд» і «У вайны не жаночае аблічча».