Дзень павышэння коштаў на ўсё


Першы дзень каляндарнае зімы стаў для беларусаў яшчэ і днём павышэння коштаў, у тым ліку і на камунальныя паслугі. Пакуль мы плацім за камуналку таней, чымся нашыя суседзі ў краінах-сябрах Еўразвязу. Але неэфектыўнасць нашай сістэмы ЖКГ спрыяе таму, што плацім мы ўсё больш і больш, пры гэтым нават не ведаючы рэальнага сабекошту на паслугі.