Шакавальныя набыткі чыноўнікаў


Два баяны за 18 тысяч долараў для ідэолагаў. Гэткую пакупку за бюджэтныя грошы вырашылі зрабіць ідэолагі Салігорскага райвыканкаму, паведамляе “Хартыя-97”, са спасылкай на афіцыйны сайт дзяржзакупаў.

Сістэма дзяржаўных закупак у Беларусі – адная з самых закрытых для вачэй грамадзянаў тэма. Аднак актывісты спрабуюць змагацца з гэтым.

Даследчая кампанія Біпарт прэзентавала сайт Opentenders.by, які сістэматызуе адкрытыя дадзеныя аб дзяржаўных закупах. Што, паводле стваральнікаў, дазволіць выяўляць карупцыю і парушэнні. Але для поспеху справы, патрэбная вялікая актыўнасць звычайных грамадзянаў у тым ліку.[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=bddj2rHi_Q0″][/vc_column][/vc_row]