Дрон ледзьве не сарваў Кубак свету


 Незвычайны выпадак адбыўся падчас этапу Кубка свету на горных лыжах, што праходзіў у італьянскай Мадонна-ды-Кампіллё. Аўстрыйскі спартовец Марсэль Хіршэр цудам не пацярпеў ад беспілотніка, што ўпаў побач.

Тэлевізійны дрон упаў за спінаю чатырохразовага ўладальніка Кубка планеты, які выконваў сваю другую спробу ў слаламе. Сам спартовец, які скончыў этап на другім радку, пра гэты інцыдэнт даведаўся толькі на фінішы. Далей без каментара…