Добры дзень, каб кінуць паліць


Вольны ад тытуню – гэтак 31-га траўня пазначанае ў календары ўжо цягам амаль 30-ці гадоў. Сусветная арганізацыя здароўя, ініцыятарка стварэння адмысловае даты для барацьбы са шкоднаю звычкаю, у свой час ставіла за мэту канчатковае развязанне праблемы ў 21-ым стагоддзі. Аднак пакуль, нягледзячы на пэўныя поспехі, «тытунёвая эпідэмія» застаецца рэальнасцю.

Фота – ftimes.ru