Дэпутаты хочуць прымусіць кіроўцаў плаціць дарожны падатак

Плаціць гэтак званы дарожны падатак незалежна ад тэхнічнага агляду і толькі за перыяд, калі вы збіраецеся карыстацца аўтам: такія змены ў законе прапануюць дэпутаты. Цяпер прыблізна траціна аўтаўладальнікаў не сплачваюць гэтага мыта, якое фармуе 70 адсоткаў дарожнага фонду. Ці здолеюць новаўвядзенні заахвоціць неахвотных?