Дэкрэтны адпачынак скароцяць на год


Сёння пачынаем з чарговых вынаходніцтваў урадоўцаў. Адпачынак для догляду за дзіцём мае скараціцца. Замест трох – два гады. Памочнік прэзідэнта ў эканамічных пытаннях Кірыл Руды прыгадаў досвед іншых краінаў і запэўніў, што гэтак будзе лепш і маці, і малым. А калі яшчэ падвысіць пенсійны ўзрост, то гаспадарка Беларусі заквітнее. Толькі вось жанчын ніхто не пытае.