Чыжу выставілі абвінавачанне


Пакуль Уладзімір Пуцін мусіць ламаць галаву, што прыдумаць, каб падняць рэйтынгі, Аляксандр Лукашэнка шукае грошай на ўсіх франтах. Каса ўлады найшла на камень бізнесу. Прыйшоў час дзяліцца. Для нязгодных лёс алігарха Юрыя Чыжа – як прыклад. Бізнесоўцу выставілі абвінавачанне. Але версіі афіцыйныя моцна разбягаюцца з неафіцыйнымі меркаваннямі.