Чыноўніца на «Мерседэсе» наехала на тэлеаператара


Нелюбоў некаторых чыноўнікаў да незалежных журналістаў можа набываць нават фізічныя формы. Бюракраты Нараўлянскага раёну душаць працаўнікоў медыяў у літаральным сэнсе гэтага слова. Намесніца старшыні райвыканкаму на службовым «Мерседэсе» наехала на журналіста, які рабіў рэпартаж пра эканамічную сітуацыю ў раёне.