Чым займаліся беларускія дэпутаты цягам чатырох гадоў?


Недатыкальнасць, заробак, больш як у два разы вышэйшы за сярэдні, пасля неблагая пенсія, службовыя аўты ды кватэра ў сталіцы – такія бонусы маюць дэпутаты беларускага парламенту. Але што ўзамен яны далі грамадзянам і дзяржаве за мінулы чатырохгадовы тэрмін? Онлайн-пляцоўка ініцыятываў «zvarot.by» абвесціла збор подпісаў пад патрабаваннем поўнай справаздачы ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Беларусі.

Фота – TUT.BY