Чвэрць стагоддзя ва ўладзе. Што прынесла нам і нашай краіне эпоха Лукашэнкі?

Эпоха Лукашэнкі: чвэрць стагоддзя таму прыйшоў і дагэтуль застаецца ў прэзідэнцкім фатэлі. Кожныя 5 год Цэнтрвыбаркам рапартуе пра ягоную перамогу на выбарах, але іх вынікі не прызнае апазіцыя і міжнародная супольнасць. За 25 гадоў у краіне змяняліся цэны, самыя грошы, міністры… Стабільным застаецца, бадай, адно – уладаранне Лукашэнкі. Што яно прынесла нам і нашай краіне?