Чорныя дні Расеі: рэйс смерці


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/T8frrpBZocU”][vc_column_text]

 У Санкт-Пецярбурзе агульнагарадская жалоба. Першыя 144 целы загінулых у Егіпце дастаўленыя на радзіму. Заўтра раніцаю мае быць яшчэ адзін страшны рэйс. Афіцыйна прычына трагедыі пакуль не называецца. Следчыя распрацоўваюць некалькі версіяў.

А да расейскіх амбасадаў ува ўсім свеце ды ў сам аэрапорт Пулкава ў Пецярбурзе людзі нясуць кветкі, знічы, цацкі – у катастрофе загінулі 25 дзяцей.

Расследаванне прычынаў суботняй авіякатастрофы «Эйрбасуу А321» можа заняць некалькі месяцаў, мяркуюць у Каіры. Міжнародная група экспертаў распачала працы ў расшыфраванні «чорных скрыняў». Першыя ж высновы адмыслоўцаў пра надзвычайнае здарэнне, якое прывяло да смерці 224 асобаў, кажуць аб разгерметызацыі борту.

 [vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]