Чорная паласа менскіх «Цмокаў» у змаганні за еўрапейскі кубак


Баскетбол

Няўдала выступаюць на другім групавым этапе Кубка ФІБА-Еўропа нашыя баскетбольныя «Цмокі», якія ўжо зазналі другую паразу запар. Гэтым разам Круцікаў і кампанія ў гасцях капітулявалі перад вугорскім «Сольнакам» з буйным лікам 45:79, а наш галоўны трэнер ужо папрасіў прабачэння ў заўзятараў за гэты правал.

Тэніс

Дзве беларускі даведаліся пра сваіх суперніц у стартавым раўндзе асноўнай сеткі першага ў сёлетнім сезоне турніру «Вялікага шлема» «Australian open». Пачатак спаборніцтваў запланавалі на 15-га студзеня, а прызавы фонд гэтага спартовага форуму павялічылі ў параўнанні з леташнім на 10 %, што складзе $ 42,8 млн.

Ралі Дакар

Знакаміты французскі рэйсэр «Пэжо» Сэбаст’ен Лёб пастанавіў скончыць свой выступ на ралі-марафоне «Дакар-2018». Такое рашэнне ён прыняў у сувязі з траўмай ягонага штурмана Даньеля Элены, атрыманаю падчас аварыі

Біятлон

Дзве беларускі – у дзясятцы наймацнейшых пасля індывідуальнай гонкі працягласцю 15 кіламетраў на чарговым этапе Кубка свету ў нямецкім Рупальдынзе, адная з іх яшчэ заваявала і «малы крышталёвы глобус» у гэтай дысцыпліне. Яго ўладальніцаю сталася Надзея Скардзіна, якая сёння закрыла ўсе талеркі мішэняў і фінішавала сёмая. Дар’я Домрачава пры дзвюх хібах гонку скончыла на шостай пазіцыі. Адзначу таксама добры вынік Ірыны Крыўко – яна пры адным недакладным стрэле заняла 11-ты радок.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: vk.com/tsmokiminsk