«Чарнобыльскі шлях – 2016»


Трагедыя, якая закранула сотні тысячаў чалавек. А на «Чарнобыльскі шлях» у Менску сабраліся толькі каля сямісот асобаў – тых, хто хацеў ушанаваць ахвяраў найбуйнейшае тэхнагеннае катастрофы чалавецтва, а таксама перасцерагчы перад небяспекаю ядравае энергетыкі. Марш прайшоў вуліцамі Сурганава і Арлоўскай да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобылю». Шэсце і пазнейшы мітынг адбываліся без затрыманняў.