Чарнобыльская сустрэча ў Ватыкане


Ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС – у Ватыкане. Іх прымае асабіста Папа Францішак. Была малітва за ахвяраў жахлівае катастрофы і ўдзячнасць тым, хто намагаўся аблегчыць наступствы. У складзе адмысловае дэлегацыі – і беларусы. Нашая краіна ад выбуху на ЧАЭС пацярпела найбольш. А ўжо праз некалькі дзён – па ўсёй краіне памятныя ўрачыстасці да трыццатых угодкаў чарнобыльскай бяды.