Чарговыя тэракты ў Егіпце: прынамсі 36 загінулых


Мелася быць Вербніца, а ў выніку двух выбухаў – прынамсі 36 загінулых. Тэракт у копцкіх цэрквах азмрочыў святкаванні егіпецкіх хрысціянаў. На адным з набажэнстваў быў і Патрыярх хрысціянаў-коптаў Тавадрас другі, ён не пацярпеў.

Свята Вербніцы для егіпецкіх хрысціянаў азмрочылася тэрактамі: мінімум 36 асобаў загінулі ў выніку двух выбухаў у копцкіх цэрквах Егіпту. У адной з іх быў Патрыярх хрысціянаў-коптаў Тавадрас другі, але ён не пацярпеў.

Міхаэль Фатхі, копцкі пілігрым з Егіпту:

Гэтыя тэрарыстычныя акты робяцца для таго, каб раз’яднаць егіпецкі народ і зламаць нас, але гэта ніколі ў іх не атрымаецца. Мы ведаем, што тэрарызм існуе паўсюль, і ўвесь свет мусіць аб’яднацца, каб пакласці канец тэрарызму.

Паводле егіпецкіх уладаў, тэракты ў гарадах Танта і Александрыя здзейснілі смяротнікі, а выбухі адбыліся акурат у той момант, калі ў цэрквах сабралася найбольшая колькасць вернікаў. Адразу пасля здарэння ў царкве ў Танта адбылася атака на мясцовы цэнтр рыхтавання паліцыянтаў, ёсць загінулы. Трэцяя прылада здэтанавала на вуліцы Шухада ў Александрыі. Адказнасць за выбухі ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава».