Чаму да Домрачавай дакранацца нельга, а да Фэдэрэра можна?


Не хочацца верыць, што ў Беларусі адышлі народныя чэмпіёны, народныя ўлюбёнцы, якія нават пры ўсіх сваіх рэгаліях не аддаляюцца ад суайчыннікаў, ствараючы сябе адзіным цэлым з імі. Аднойчы, па прылёце са спаборніцтваў, Дар’ю Домрачаву аддзялілі ад журналістаў некалькімі метрамі і абразлівай для калегаў стужачкай, каб ніхто, упасі Божа, не дакрануўся да зоркі.

У цывілізаваным свеце спартоўцы сабе такога фарысейства не дазваляюць. Усе, хто жадаў, мог сёння сфатаграфавацца з героем Швейцарыі – тэнісістам Роджэрам Фэдэрэрам пасля прылёту легенды пры жыцці і актыўнай дзейнасці ў аэрапорт Цюрыху. Як і без аднаго дня год таму, калі Роджэр вярнуўся на Радзіму з пятым Кубкам «Norman Brookes» за перамогу ў мужчынскім асабістым турніры на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і 18-ю перамогаю на турнірах «Вялікага Шлема». Абаяльны народны ўлюбёнец традыцыйна шчодра раздаваў інтэрвʼю, аўтографы і з фірменнаю ўсмешкаю фатаграфаваўся з усімі ахвотнымі. Новы турнір Фʼдэрэр запланаваў сабе амаль праз месяц у Дубаі.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Arnd Wiegmann / Reuters / Forum