Чаго чакаць ад Кубку свету па біятлоне ў Францыі?


Біятлон

14-га снежня распачнецца трэці этап Кубка свету па біятлоне. Ён пройдзе ў Францыі, але без нашай новай лідаркі Дар’і Домрачавай, якая па індывідуальным плане трэніруецца ў Францыі. Але яшчэ да пачатку заключнага ў годзе этапу распальваецца процістаянне паміж заакіянскімі спартоўцамі і Міжнародным звязам біятланістаў.

Хакей

У Нацыянальнай хакейнай лізе згуляны матч месяца. Сустрэліся лідары Усходняй і Заходняй Канферэнцый – «Tampa Bay Lightning» ды «Blues» у Сэйнт-Луісе. Госці атрымалі перамогу з лікам 3:0.

Футбол

Дортмундская «Барусія» нарэшце дала рады зноў выгуляць у нямецкай Бундэслізе, нанёсшы паразу «Майнцу-нуль-пяць» з лікам 2:0 і адзначыўшы такім чынам дэбют новага галоўнага трэнера – Пэтэра Штэгера.

Гандбол

Берасцейскі гандбольны клуб сапсаваў апошні хатні матч гэтага года, прагуляўшы славенскаму «Цэле» у Лізе Паўднёва-Усходняй Асацыяцыі 30:34, хаця першую палову пакінуў за сабою 17:16. Балканцы, займаючы трэцяе месца, падабраліся да беларускай дружыны ў табліцы і цяпер саступаюць ёй толькі адзін пункт. Хаця ў Берасця матч у запасе.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Sergei Bobylev / TASS / Forum