Бясплатная адукацыя, за якую трэба плаціць


За апошнія 10 гадоў кошт арэнды падручнікаў для школьнікаў вырас амаль у 10 разоў – пры гэтым, як адзначаюць эксперты, якасць матэрыялу ў іх значна знізілася. У сярэдзіне 2000-ых беларуская школа ўжо мяняла праграмы, каб перайсці з 11-гадовага навучання на 12-гадовае і наадварот, праз гэта змяняліся і перакройваліся вучэбныя планы, выпускаліся новыя падручнікі.