Бусляняты, што позна вылупіліся, засталіся зімаваць у Беларусі і сталі хатнімі


Кранальнае здарэнне. У прытулку для валацужных жывёлінаў пад Рэчыцай пасяліліся нетыповыя гадаванцы – двое буслянятаў. Яны пашкодзілі крылцы і цяпер зімаваць будуць у дамку з коткамі, якія не толькі не крыўдзяць новых суседзяў, а нават падкормліваюць іх мышамі. Сяброўства птушыных з пухнатымі – у сюжэце без каментара.